2010-01-05 14:52:04

Рапарт місійнага агенцтва "Фідэс"


Па крайняй меры 37-м чалавек былі забітыя ў мінулым годзе з прычыны заангажавання ў каталіцкае місійнае душпастырства. Гэта самы высокі паказчык за апошнія 10 год. Спіс сведкаў веры штогод падае рымскае місійнае агенцтва “Фідэс”. Год таму было забітых 20-ць чалавек.
Сярод ахвяраў мінулага году ёсць 30-ць святароў,- у тым ліку 20-ць дыяцэзальных, трох айцоў рэдэмптарыстаў і па адным з іншых законных супольнасцей. Найбольш з гэтых забойстваў , бо аж 23, здзейснена ў Лацінскай Амэрыцы: найбольш у Бразіліі і Калюмбіі. У Афрыцы было забітых 11-ць асоб заангажаваных у каталіцкае місійнае душпастыртсва, галоўным чынам у Дэмакратычнай Рэспуліцы Конгна і Паўднёва Афрыканскай Рэспубліцы. У Азіі забіта 2-х чалавек, а ў Эўропе забіта аднаго місіянара, менавіта ў Францыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.