2010-01-05 14:52:26

Дарагія слухачы


У чацвер 7-га студзеня хрысціяне, якія прытрымліваюцца Юліянскага Каляндара, ў нас на Беларусі галоўным чынам праваслаўныя, будуць ушаноўваць Свята Нараджэння Пана.
З гэтае нагоды Ватыканскае Радыё будзе перадаваць спэцыяльныя Святыя Імшы ўсходняга абраду.
І так, а гадзіне 9.15 мінскага часу, з Капліцы Дабравешчання нашае радыёстанцыі будзе перадавацца Усходняя Літургія ў візантыйска-ўкраінскім абрадзе. Слухайце яе на кароткіх хвалях 31-го і 25-ці мэтраў, яктаксама на сярэдняй хвалі 1.611 кілагерцаў.
Затое а гадзіне 11.30 беларускага часу будзе перадавацца Усходняя Літургія ў візантыйска-славянскім абрадзе з казаннем па-расейску. Слухайце яе на кароткіх хвалях 25-ці, 19-ці і 17-ці мэтраў, яктаксама на сярэдняй хвалі 1.611-ць кілагерцаў.
Жадаем добрага прыёму.








All the contents on this site are copyrighted ©.