2010-01-02 12:19:38

Ватыкан-Мінск: віншуем біскупа Антонія Дзям'янку з 50-гадовым юбілеям.


У свой 50-гадовы юбілей 1 студзеня Новага, 2010 года за ласку жыцця і паклікання біскуп Антоні Дзям’янка дзякаваў Богу ў Мінскай арцыкатэдры. Тут сабралося шмат вернікаў і святароў. Гамілію прамовіў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. У сваім віншавальным слове ён падзякаваў бацькам юбіляра за тое, што менавіта сям’я сталася яму фундаментам развіцця паклікання. Мітрапаліт узгадаў няпросты шлях юбіляра да святарства: падпольную вучобу ў семінарыі, службу ў войску, ужо будучы святаром, немагчымасць напрацягу многіх гадоў выканання душпастырскай паслугі па прычыне адсутнасці дазволу ад уладаў. Як далей паведамляе catholic.by, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў актыўнасць і дынамічнасць біскупа Антонія ў яго служэнні, адказнасць і працавітасць у выкананні сваіх абавязкаў і пажадаў доўгага і плённага служэння Касцёлу і Бацькаўшчыне.









All the contents on this site are copyrighted ©.