2010-01-02 11:45:26

Багародзічная малітва "Анёл Панскі" ў пятніцу 1-га студзеня


Мір ва ўсім свеце быў тэмаю прамовы Папы перад адгаварэннем гэтае марыйнае малітвы ў першы дзень Новага Году. Бэнэдыкт 16, складаючы навагодныя пажаданні, выказаў надзею, што з Божай дапамогай мы палепшым наш супольны дом, якім з”яўляецца свет. Вяртаючыся да Сусветнага Дня Міру, прыпомніў, што неабходнай ўмоваю ўтрымання яго ёсьць справядлівае і мудрае кіраванне рэсурсамі зямлі. Святы Айцец моцна заклікаў да адмовы ад гвалту і да павагі годнасці чалавечага жыцця
RealAudioMP3
У першы дзень года я хацеў-бы звярнуцца да сумлення тых, хто належыць да рознага тыпу ўзброенных груповак. Усім і кожнаму кажу:спыніцеся, задумайцеся і пакіньце дарогу гвалту. Нават калі ў першай хвіліне такі крок здаецца вам немагчымым, мейце адвагу зрабіць яго. Тады Бог вам дапаможа, да сэрцаў вернецца радасць і мір, аб якіх вы даўно забыліся. Даручаю гэты заклік застуцпніцтву Святой Марыі, Маці Бога.
Сённяшняя Літургія нагадвае нам, што на восьмы дзёнь пасля нараджэння Дзіцяці загадалі Яго абрэзаць, згодна з законам Майсея, і надалі Яму імя Езус,- як Яго назвалі анёлы. Імя “Бог збаўляе” і ёсць выкананнем Божага аб”яўлення. Езус ёсць асобай Бога, блаславенствам кожнага чалавека і ўсіх народаў, ёсць мірам для ўсяго свету. Мы дзякуем Табе, Святая Маці, што дала свету Збавіцеля, Князя Міру”,- сказаў Бэнэдыкт 16.








All the contents on this site are copyrighted ©.