2009-12-31 10:47:55

У наступным годзе чакаюцца падарожжы Бэнэдыкта 16 па Італіі


У 2010 г. адбудуцца візіты Святога Айца Бэнэдыкта XVI у розныя дыяцэзіі Італіі. 2 мая Пантыфік прыбудзе ў Турын. Візіт Папы супадзе з выстаўленнем у базыліцы гэтага горада Турынскай Плашчаніцы — адной з найбольш каштоўных хрысціянскіх рэліквій.
Турынскі візіт распачнецца малітвай Святога Айца перад знакамітай рэліквіяй. Затым Бэнэдыкт XVI будзе цэлебраваць святую Імшу ў касцёле св. Яна, пасля чаго сустрэнецца з групай моладзі.
4 ліпеня 2010 г. плануецца візіт Святога Айца ў рэгіён Абруцыі з нагоды 800-годдзя з дня нараджэння папы св. Цэлестына V, дзякуючы якому быў створаны кляштарны касцёл цэлестынцаў у гэтым месцы.
5 верасня Папа наведае рэгіён Лацыя. Там Пантыфік аддасць пашану папу Леону ХІІІ з нагоды 200-гадовага юбілею яго нараджэння.
3 кастрычніка Бэнэдыкт XVI прыбудзе на Сіцылію, у сталіцы якой, Палерма, прыме ўдзел у сустрэчы італьянскіх сем’яў і моладзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.