2009-12-30 15:28:17

У Менску прайшла акцыя супраць высечкі ёлак


«Я не хачу вісець на мёртвай ёлцы». Цацкі з такім напісам віселі на поручні вагонаў мэтро. Асноўнае пасланьне актывістаў - поўная адмова ад выкарыстаньня елак як упрыгожваньня. Напярэдадні Новага году ў краіне працуе каля 650 ёлачных кірмашоў, а гэта дзесяткі тысяч зьсечаных елак, якія, на думку актывістаў, мелі такое ж права на існаваньне, як і чалавек.
“Зялёныя” прапануюць замяніць елку некалькімі галінкамі або штучнай ялінкай. “Нягледзячы на тое, што вытворчасьць елкі з нафтапрадуктаў таксама далёка не экалягічная, затое ня будзе неабходнасьці высякаць жывое дрэва», - сьцвярджаюць арганізатары.
Дадзеная акцыя - своеасаблівы адказ на заяву польскіх эколягаў. Яны сьцьвярджаюць, што высечка ялінаў, у тым ліку санітарная й санкцыянаваная, вядзе да зьмяненьня малых экасыстэм і гібелі жывых істот, якія жывуць у іх.








All the contents on this site are copyrighted ©.