2009-12-30 15:20:57

Познань ( Польшча): 32-я Еўрапэйская Сустрэча Моладзі



Сустрэча зарганізавана Экумэнічнаю Супольнасцю з Тэзэ. На працягу пяці дзён ейныя ўдзельнікі моляцца, дзеляцца дасведчаннямі веры і задумваюцца над сваім хрысціянскім пакліканнем.
“Многа народаў у адным месцы”,- такі надпіс вітае ўдзельнікаў 32-е Еўрапэйскае Сустрэчы Моладзі. На сустрэчу прыбылі, між іншым, маладыя людзі з Беларусі, Украіны, Францыі, Германіі, Партугаліі, а таксама з далёкін краін, як напрыклад з Того ці Туркмэністана. Ужо традыцыйна, а не дзеля таго, што гаспадары, найбольш ёсць палякаў
Сёлета на запросіны супольнасці братоў з Тэзэ адказала каля 30-ці тысяч маладых людзей з Эўропы. Яны размешчаныя ў 150-ці парафіях гораду Познань ды ваколіц. Усе пасяліліся ў сем”ях. Як гаворыць брат Марэк з Тэзэ, Познань доўга чакаў гэтага дня. “Дачакаўся. Гэта радасны для нас дзень- вітаць удзельнікаў Еўрапэйскае Сустрэчы Моладзі. Кожнага дня моладзь будзе збірацца на супольнай малітве, кожны ўдзельнік атрымае “Пісьмо з Кітаю”, напісанае братам Алоізам спэцыяльна для гэтае нагоды.
Сустрэча будзе працягвацца да 2-га студзеня.








All the contents on this site are copyrighted ©.