2009-12-30 15:28:36

Конкурс батлеек у Віцебску






29. 12. 09. з блаславення біскупа Віцебскага ў межах фестываля “Дні хрысціянскай культуры” у ВДУ ім. П. М. Машэрава прайшоў конкурс нацыянальнай батлейкі.Свята адкрыў кс. пралат Міраслаў Скачыляс. Каля 200 юных удзельнікаў прадстаўлялі калядныя спектаклі святарам, сёстрам законным, вернікам з парафій дыяцэзіі, навукоўцам і настаўнікам.Дзіцячыя калектывы з 4 парафій Віцебска, з Міёр, Глубокага, Пастаў, Дунілавічаў, Лучая прапанавалі гледачам цікавыя спектаклі на тэму Божага нараджэння. Усе ўдзельнікі атрымалі дыпломы, лепшыя калектывы – прызы ад “Карытас”. Духоўны апякун праэкта кс. Тадэвуш Дабравольскі і дырэктар “Карытас” Віталь Кульпекша разам з прарэктарам ВДУ Ірынай Бондал паклапаціліся, каб вялікая сцэна ВДУ была гасціннай і прыносіла натхненне выканаўцам, а гледачы падбадзёрвалі малых артыстаў апладысментамі.   













All the contents on this site are copyrighted ©.