2009-12-29 12:54:16

Святая Калядаў у Віцебску


У свята Божага Нараджэння біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін цэлебраваў Святую Імшу ў катэдральным касцёле Святой Барбары , а ўвечары завітаў у парафію Езуса Міласэрнага, куды падчас Святой Імшы быў прынесены Святы Агонь з Бэтлеему.
Назаканчэнне набажэнства ў рамках “Дзён хрысціянскай культуры” адбыўся канцэрт калядных песняў у выкананні студэнта Ветэрынарнай акадэміі, лаўрэата рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў і прэміі ім. У. Мулявіна – Глеба Лапіцкага. Прагучалі песні “Ціхая ноч”, “Не спі, абудзіся”, “Gloria” і інш.
Сярод слухачоў прысутнічалі супрацоўнікі Ветэрынарнай акадэміі і Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта а таксама вернікі парафій горада.














All the contents on this site are copyrighted ©.