2009-12-29 12:55:13

Амерыканскае выданне Руху за жыццё "Life Way" апублікавала вынікі навуковага даследвання, якое сцвярджае, што парнаграфія разбурае асобу і, адпаведна, сям'ю і грамадства.


Даказана, што "візуальная рапрэзэнтацыя сэксуальнасці"- (ВРС ці парнаграфія) перашкаджаe адчуванню шчасця, бо разбурае чалавецкасць палавых адносінаў і ўяўленнe аб іх як аб форме сувязі між асобамі. Прафесар Патрык Феган, дырэктар Цэнтра даследванняў шлюбу і рэлігіі пры Савеце сямейных даследванняў ЗША, прысвяціў навуковы вышук ўплыву ВРС і даказаў, што парнаграфія выклікае залежнасць, зменьвае не толькі палавыя паводзіны чалавека, але выклікае парушэнні ў палавой сферы наогул. Яны ўплываюць на псіхіку як аднаго чалавека, так і на грамадства ў цэлым. У працы прыведзеныя апісанні біялагічных і псіхічных механізмаў ўздеяння ВРС. Калі карыстальнік парнаграфіі асягае залежнасці ад яе, як ад наркотыка, яму трэба ўвесь час павышаць разбэшчанасць: звыклыя вобразы прыядаюцца, і ён шукае ўсё большага парнаграфічнага перакручвання. Жанатыя мужчыны, звыклыя да парнаграфіі, губляюць густ сямейнага жыцця, іх эмацыянальныя прыязнасці да жонкі аслабняюцца. такая катэгорыя, як падлеткі, калі ўпершыню сутыкаюцца з парнаграфіяй, выпрабоўваюць сорами ў іх прыніжаецца самаацэнка, аднак цікаўнасць да забароненага можа прыводзіць да спробаў, а потым звычкі шукаць парнаграфіі. Адзіным сродкам барацьбы з гэтым сучасным злом вучоныя называюць сям'ю, захаванне вернасці ў шлюбе, добрыя адносіны між бацькамі, дзецьмі. іншымі пакаленнямі, калі дзіця не хавае сваіх інтэрнетаўскіх сайтаў і не абураецца, што бацькі за гэтым сочаць. Дырэктар Цэнтра спадар Феган заключае даследванне словамі:"Урады змагаюцца з "гандлем жывым таварам" і прастытуцыяй, але парнаграфіі як бы не заўважваюць, калі гэта не тычыцца непаўнагадовых. Улічваючы сур'ёзны ўрон, які наносіць асобе парнаграфія, а таксама ўроны для сям'і, шлюбу і ў цэлым грамадства, неабходна спыніцца з такой палітыкай уседазволу на ўсіх узроўнях - ад асобнага грамадзяніна да мясцовай і федэральнай ўладаў."







All the contents on this site are copyrighted ©.