2009-12-28 13:46:06

Болей за 77 тысячаў чалавек удзельнічала ў набажэнствах Свята Калядаў


Набажэнствы з нагоды сьвята Божага Нараджэньня праходзілі па ўсёй Беларусі.
Такія дадзеныя паведамілі БелаПАН ва Ўправе інфармацыі і грамадзкіх сувязяў Міністэрства ўнутраных спраў.
25 сьнежня беларускія рыма- і грэка-каталікі, а таксама пратэстанты азначалі Божае Нараджэньне.
У Менскім архікатэдральным касьцёле дзённую імшу на беларускай мове адслужыў мітрапаліт менскі і магілёўскі, архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Сярод малітваў, якія прагучалі з вуснаў мітрапаліта Кандрусевіча, былі малітвы за Беларусь, здароўе і дабрабыт яе грамадзянаў, адзінства хрысьціянскіх канфэсіяў і за сумленнае служэньне ўладаў краіны яе народу.








All the contents on this site are copyrighted ©.