2009-12-28 13:45:21

Багародзічная малітва "Анёл Панскі" ў нядзелю 27-га снежня


А поўдні гэтага дня Папа Бэнэдыкт 16 сустрэўся з вернікамі і паломнікамі, што прыйшлі на Плошчу Святога Пятра, на супольнай марыйнай малітве. У сваёй прамове да іх Святы Айцец сказаў, што Святая Сям”я гэта прыклад хрысціянскім сем”ям у фармаванні чалавецтва паводле Божае задумы.
RealAudioMP3
Сёння Касцёл ушаноўвае свята Святой Сям”і. Мы можам яшчэ раз атаясамлівацца з бэтлеемскімі пастушкамі, якія, калі толькі атрымалі вестку ад Анёла, пабеглі да ясляў і знайшлі “Марыю, Язэпа і Дзіцятка, Якое ляжала ў яслях”.
Першыя сведкі народзін Хрыста, пастыры, убачылі перад сабою не толькі Дзіцятка Езус, але і маленькую сям”ю. Бог зажадаў аб”явіцца нараджаючыся ў чалавечай сям”і і таму яна стала іконаю Бога. Бог ёсць суполнасцю любові, і сям”я яе выяўленнем, якое адлюстроўвае таямніцу Бога любові. Мужчына і жанчына створаныя на падабенства Бога, стаюць ў сужонстве “адным целам”. Гэта суполнасць любові, якая нараджае новае жыццё. Чалавечая сям”я ў нейкім сэнсе ёсць іконаю Святой Тройцы.
Сённяшняя Літургія.- гаварыў далей Папа,- прыпамінае яшчэ іншы эвангэлскі эпізод, калі 12-ці гадовы Езус астаўся ў Ерузалімскай Святыні, без ведама сваіх бацькоў, якія пасля трох дзён знаходзяць Яго, калі вядзе спрэчкі з вучонымі са Святога Пісання. Маці, якая зажада паясненняў ягонага знікнення, Езус адказвае, што мусіць быць у тым, што належыць Ягонаму Айцу, значыць Богу.
Мы запытваемся,- сказаў далей Бэнэдыкт 16,- ад каго Езус навучыўся любові да таго, што належыць Ягонаму Айцу? Несумнена, што Сын меў глыбокае знанне Бога, глыбокія адносіны са сваім Айцом. Аднак жа ў сваёй канкрэтнай культуры Езус навучыўся ад бацькоў малітвы, любові да Святыні да ўстановаў Ізраіля.
“Тут мы бачым сапраўднае значэнне хрысціянскага выхавання,- звярнуўся Папа да прысутных вернікаў. Яно ёсць плодам супрацоўніцтва выхавацеляў з Богам. Хрысціянская сям”я свядомая, што дзеці гэта Божы дар. Таму сям”я не можа прызнаваць іх за сваю ўласнасць, але мае выхоўваць іх да большай свабоды, каб сказаць “так” Богу, каб выконваць Ягоную волю. Дасканалым прыкладам гэтага “так” ёсць Дзева Марыя. Ёй даручым усе сем”і, молячыся за іхнюю выхаваўчую місію”,- сказаў на заканчэнне сваей прамовы Папа.
Затым Святы Айцец звярнуўся да ўдзельнікаў міжнароднае сустрэчы сем”яў, якая праходзіць ў Мадрыце, Гішпанія, пад лозунгам: “Сям”я будучыняю Еўропы “. “Адною з найважнейшых паслуг, якую мы хрысціяне можам даць іншым, гэта нашае стойкае сведчанне аб сям”і, створананай ў сужонстве мужчыны з жанчынаю, ахоўваючы і падтрымліваючы яе, таму , што яна мае вялікае значэнне для цяперашняй хвіліны ды для будучыні чалавецтва. Сям”я ёсць найлепшаю школаю, якая навучае жыць тымі вартасцямі, што надаюць годнасць асобе і робяць народы вялікімі.” Бэнэдыкт 16 пажадаў удзелнікамі сустрэчы ў Мадрыце, каб у іхніх сем”ях валадарыла гэтая любоў поўная адднасці і вернасці, якую Езус прынёс на свет.








All the contents on this site are copyrighted ©.