2009-12-26 11:57:08

Вігілія Нараджэння Пана ў Ватыкане


Маем час Калядаў, і самазразумела, дзейнасць Святога Айца ў гэты перыяд ёсць вельмі багатаю.
І так у чацвер 24-га снежня, а гадзіне 22-й рымскага часу, Папа адслужыў у Базыліцы Святога Пятра Святую Імшу ў вігілію Божага Нараджэння, так званую Пастэрку. Перад ейным адпраўленнем дайшо да непрыемнага інцыдэнту. Як мяркуецца псіхічна хворая жанчына з падвойным грамадзянствам: італьянскім ды швейцарскім Сусана Маёлё, кінулася на Папу. Ва ўзніклай мітусні Бэнэдыкт 16 не ўтрымаўся на нагах і ўпаў. Яму адразу ж дапамаглі падняцца, і ён без якіх-небудзь праблем на чале ўрачыстай працэсіі прыйшоў да алтара Базылікі і ўзначаліў набажэнства.
Па словах ксяндза Фэдэрыко Лёмбардзі, Прэсавага Прадстаўніка Апостальскай Сталіцы, жанчына ня мела благіх намераў і, праўдападобна, хацела толькі наблізіцца да Папы.
У казанні, ў часе Імшы вігіліі Нараджэння Пана, Бэнэдыкт 16 гаварыў аб далікатнасці Бога, Які набліжаецца да чалавека. У сваю чаргу чалавек, каб убачыць пакорлівасць Стварыцеля, мусіць абудзіцца са сну, выйсці з крывадушнасці ўласнага эгаізму і ўбачыць, што найважнейшым у жыцці ёсьць Бог. Дарогу, якая аддзяляе нас ад Бога, сімвалізуюць постаці пастушкоў і мудрацоў з Усходу. Першыя неадкладна ўстаюць і ідуць ў Бэтлеем; другія маюць перад сабою доўгую і ўскладненую дарогу.
“Многія з нас далёка жывуць ад Езуса Хрыста, ад Таго, які стаў чалавекам, які ад Бога прыйшоў да нас. Мы жывём філазофіямі, інтарэсамі і заняткамі, якія поўнасцю нас захопліваюць і ад якіх дарога да ясляў вельмі далёкая. Розным чынам Бог дапамагае нам адшукаць дарогу да Яго”- дадаў Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.