У жніўні 2011 года плануецца правесці тэлемост "Мадрыт- Мінск"
Падчас урачыстых мерапрыемстваў Сусветнага дня моладзі, які будзе адбывацца 16–21
жніўня 2011 года ў Мадрыдзе, плануецца правесці малітоўны тэлемост „Мадрыд — Мінск”. Дзякуючы
гэтаму тэлемасту вернікі Беларусі злучацца ў супольнай малітве са Святым Айцом і ўдзельнікамі
ўрачыстасцяў, падобна таму, як гэта адбывалася ў 2008 г. у Івянцы. Чакаецца, што на
сустрэчу ў Мадрыд прыедзе таксама дэлегацыя з Беларусі. Сусветны дзень моладзі
прадугледжвае ўрачыстую святую Імшу з удзелам каля 1000 біскупаў, якая будзе цэлебравацца
на плошчы Плаза дэ Кібэлес. Запланавана таксама працэсія з удзелам моладзі па алеі
Пасео дэ ла Кастэлана, якая перасякае цэнтр Мадрыда. Чакаецца, што ў мерапрыемстве
прымуць удзел больш за 3 тысячы святароў. Акрэдытацыю атрымаюць каля 4 тысяч журналістаў.
У валанцёрскай працы будзе задзейнічана як мінімум 10 тысяч добраахвотнікаў. Варта
нагадаць, што летам 2008 года адбыўся тэлемост, які спалучыў Івянец і Сіднэй падчас
Сусветнага дня моладзі, што праходзіў у Аўстраліі. Паводле Catholic.by