2009-12-24 12:17:36

Прэсавы прадстаўнік Ватыкану ксёндз Лёмбардзі: "бэатыфікацыя Пія ХІІ і Яна Паўла ІІ неабавязкога ў тым самым часе


У заяве выдадзенай айцом Лёмбардзі чытаем: “зразумелаю ёсьць вялікая ўражлівасць Яўрэяў на ўсё, што тычыцца перыяду другой Сусьветнай вайны і Галакосту. Падпісанне дэкрэту аб гераічнасці цнотаў Пія ХІІ выклікала водгукі ў яўрэйкім свеце. Поступы ў справе бэатыфікацыі Пія ХІІ не паменшываюць спрэчак аб яго рашэннях”,- сцвердзіў дырэктар Прэсавага Бюро Апосталскай Сталіцы. “Касцёл сцвярджае толькі, што гэтыя рашэнні былі ўзнятыя ў найвышэйшай адказнасці ды з чыстым намерам, каб добра выконваць служэнне Рымскага Папы ”- чытаем далей ў заяве. Уважлівы клопат Пія ХІІ пра долю Яўрэяў, што несумненна мела значэнне ў ацэнцы ягоных цнотаў, ёсць шырока пасведчана і прызнаная многімі яўрэямі”
Ксёндз Лёмбардзі яшчэ паясьніў, што абвяшчэнне ў тым самым часе дэкрэтаў Кангрэгацыі аб Папах Пію ХІІ і Яне Паўле ІІ зусім не абазначае, што ад гэтага часу іхнія бэатыфікацыйныя працэсы будуць весціся разам. Яны будуць ісці ўласціваю дарогаю і ня трэба меркаваць, што абедзве бэатыфікацыі адбудуцца адначасова”.
Апрача таго Прэсавы прадстаўнік Апостальскай Сталіцы прыпамінае прыязныя і поўныя пашаны адносіны Бэнэдыкта 16 да яўрэйскага народу. Сведчанні гэтаму можна знайсці ў ягонай тэалогіі. Затым падпісанне дэкрэту аб гераічнасці цнотаў Пія ХІІ ня трэба прызнаваць за варожы Яўрэям акт ані за перашкоду ў яўрэйска-каталіцкім дыялогу. “Наадварот, маем надзею, што найбліжэйшы візіт Бэнэдыкта 16 ў рымскую Сінагогу будзе нагодаю пацьвердзіць і ўмацаваць гэтыя вузы прыязні і паважання”,- дадаў ксёндз Лёмбардзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.