2009-12-23 13:48:53

Італьянская прэса аб Папе Пію ХІІ



У Італіі не спыняюцца камэнтарыі адносна абвяшчэння дэкрэту аб гераічнасці цнотаў Папы Пія ХІІ. У прэсе чытаем не толькі аб крытыцы з боку яўрэяў, але таксама адказы прадстаўнікоў Ватыкану. Газэта “Ля Стампа” прыводзіць словы кардынала Каспэра, адказнага ў Апостальскай Сталіцы за дыялог з яўрэямі, які прызнае, што бэатыфікацыя Пія ХІІ не будзе перашкодаю ў двухбаковых адносінах. Падкрэсліваючы эмацыянальны характар крытыкі часткі яўрэйскіх асяроддзяў, кардынал выказаў надзею, што ў спрэчках пераможа здаровы розум. Правільнасць гэтых слоў даказвае пацвярджэнне яўрэйскаю супольнасцю Вечнага Гораду візіту Бэнэдыкта 16 ў рымскую Сінагогу, які запланаваны на 17-га студзеня.
У інтэрв”ю для агенцтва АНСА кардынал Каспэр яшчэ сказаў, “што ватыканскія архівы, якія тычацца гадоў другой Сусветнай вайны будуць поўнасцю даступнымі праз 5-6 гадоў. “Мы не маем нічога да ўкрывання, але і так з іх не даведаемся бальш таго, што ведаем”- дадаў кардынал Каспэр.
Запытаны ў сваю чаргу газэтаю “Корр”ерэ дэлля Сэра”, Прэсавы прадстаўнік Апосталскай Сталіцы ксёндз Лёмбардзі сказаў, што падпісанне Папам Бэнэдыктам 16 дэкрэту аб гераічнасці цнотаў не ёсць гістарычнаю ацэнкаю і ня мае палітычнага характару. Прэсавы сакратар Апостальскай Сталіцы сцвердзіў, што дэкрэт Кангрэгацыі Кананізацыйных спраў “бярэ пад увагу стаўленне Папы Пія ХІІ адносна веры, а не палітыкі” і чым іншым ёсць указанне яго як прыкладу для хрысціян і чым іншым спрэчкі гісторыкаў аб пантыфікаце Пія ХІІ.








All the contents on this site are copyrighted ©.