2009-12-19 11:05:04

Папа аб вернасці Эвангэллю жыхароў Бэльгіі


Ад двух тыдняў на Плошчы Святога Пятра стаіць 30-ці метровая ёлка, якую ў гэтым годзе прывезлі з Бэльгіі, з рэгіёну Валонія. 18-га снежня, перад гадзінай 17-й паводле рымскага часу, Бэнэдыкт 16 са свайго Апостальскага Палацу запаліў ліхтарыкі на ёй.
Раней Пантыфік прыняў на аўдыенцыі дэлегацыю рэгіёну Валоніі. У прамове да яе прадстаўнікоў сцвердзіў, што “пастаўлена пры яслях ёлка паказвае вялікую таямніцу Бэтлеему. Жыхарам Рыму, пілігрымам, усім, якія ўбачаць Плошчу Святога Пятра за пасрэдніцтвам тэлебачання, яна абвяшчае аб прыходзе Сына Божага. Ваша зямля і вера хрысьціянскіх супольнасцей абажаюць Божае Дзіця. Абажаюць Таго, які прыйшоў усё аднавіць і паклікаць усё стварэнне ўвайсці ў таямніцу Адкуплення. Малюся,- звярнуўся Бэнэдыкт 16 да бэльгійскае дэлегацыі,- каб жыхары вашага рэгіёну асталіся вернымі святлу веры. Святло Эвангэлля прынесенае даўно да людзей Ардэнаў, вашы місіянары занеслі яго аж па край зямлі. Жадаю, каб яшчэ доўга Касцёл Бэльгіі, асабліва ў дыяцэзыі Л”еж, шчодра развіваў пасеў Каралеўства, якое Хрыстус прынёс на зямлю”.
Батлейка, якая стаіць пры ёлцы, будзе адкрыта ў Вігілію Божага Нараджэння, перад Пастэркай ў Базыліцы Святога Пятра.
Звычай пастаўлення ёлкі і батлейкі на Плошчы Святога Пятра ўвёў у 1982-м годзе Папа Ян Павал ІІ.








All the contents on this site are copyrighted ©.