2009-12-19 11:19:00

Найбольш беларусы давераюць царве і войску, а найменш апазіцыі


Найбольш беларусы давераюць царкве й войску, а найменш - апазыцыі. Гэта вынік апытаньняў, якія правёў сацыялягічны цэнтар „Зеркало-Инфо”.
Падчас апытаньня было зададзена адно пытаньне: „У якой ступені вы давяраеце людзям, якія прадстаўляюць пералічаныя ніжэй арганізацыі й структуры?” Сярод прапанаваных групаў былі – царква, войска, Нацыянальны сход, апазыцыя, урад, мясцовыя ворганы ўлады, міліцыя, суды, традыцыйныя прафсаюзы, дзяржаўныя й недзяржаўныя СМІ, ААН, АБСЭ.
Аказалася, што найбольш беларусы давяраюць царкве (цалкам 36%) і войска (цалкам даверае 28% апытаных). На самым нізе апынулася апазыцыя – цалкам даверае 4%, часткова 34%, а 36% цалкам не давяраюць. На трэцім месцы па даверу знаходзіцца ААН.








All the contents on this site are copyrighted ©.