2009-12-18 14:34:53

17 снежня Папа адслужыў Вячэрню для студэнцкай моладзі Рыму


Набажэнства адбылося ў Ватыканскай Базыліцы ў рамках падрыхтовак душпастырстваў Вышэйшых Навучалных Устаноў Вечнага Гораду да Свята Нараджэння Пана. У казанні Папа спаслаўся да мудрасці кніг Святога Пісання, якія ў Логосе прадказваюць Хрыстуса, што канчакова знаходзіць сваё ажыццяўленне ў бэтлеемскую ноч. Гэтую мудрасць мы можам знайсці ў фізыцы, літаратуры, матэматыцы і ў мастацтве. І тут мы сустракаем парадокс,- сказаў Папа,- якім ёсць факт, што Хрыстуса-Мудрасць- Любоў як першыя сустрэлі не вучоныя і мудрацы, але людзі простыя, неадукаваныя.
“Ці затым не варта вучыцца?,- запытаў Папа. Магчыма шуканне праўды ёсць шкоднае? Гісторыя двух тысячагоддзяў хрысцяінства адкідае гэтую гіпотэзу, але паяснівае, што паглыбляючы веды трэба зберагаць настроенасць простага і пакорнага духа, які быў у Марыі, “Пасадзе Мудрасці”. Як часта мы баяліся прыблізіцца да бэтлеемскае пячоры,- сказаў на заканчэнне свайго казання Папа,- ў боязі, што было б гэта перашкодаю нашаму крытыцызму і “мадэрнасці”. Тымчасам у гэтай пячоры кожны з нас можа адкрыць праўду аб Богу і праўду аб чалавеку”








All the contents on this site are copyrighted ©.