2009-12-15 14:25:15

Каталіцкія іерархі адслужылі Імшу ў рымскай Базыліцы Святога Паўла


14 cнежня 2009 г., у трэці дзень візіту аd lmina apostolorum у Апостальскую Сталіцу, каталіцкія іерархі Беларусі канцэлебравалі святую Імшу ў рымскай базыліцы святога Паўла. Літургію ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
Базыліка святога Паўла ўваходзіць у лік чатырох Вялікіх рымскіх базылік. Акрамя гэтай святыні, беларускія біскупы наведваюць падчас свайго візіту таксама базыліку святой Марыі Вялікай (Santa Maria Maggiore), святога Пятра і святога Яна на Латэране.








All the contents on this site are copyrighted ©.