Рым. Студэнты папскіх ВНУ - ксяндзы, семінарысты і свецкія - мелі святую Імшу і потым
цёплую сустрэчу з беларускімі біскупамі і святарамі, якія прыбылі ў Вечны горад
з візітам ad limina.
Сустрэча адбылася
ў касцёле Святога Збаўцы на хвалях. І хіба ў свеце Інтэрнэтаўскіх і медыйных бурных
хваляў сучаснага свету месца, дзе ў айцоў-палатынаў сталася традыцыяй збірацца беларусам
ў Італіі, сапраўды ратавальнае. Мітрапаліт арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у сваім
бацькоўскім казанніі падчас святой Імшы прыгадаў, што Бацькаўшчына чакае на сваіх
дачок і сыноў, якія ўсім на радасць добра вучацца ў рымскіх ВНУ.“Для вас час навучання,
у нейкім сэнсе з’яўляецца часам Адвэнту, часам фармацыі не толькі ў навуцы, але і
ў духоўным жыцці. Рым – гэта вялікі горад, у якім разам з вялікімі каштоўнасцямі існуюць
і вялікія спакусы. Але памятайце, Рым, гэта перш за ўсё, горад з вялікай хрысціянскай
гісторыяй. Карыстайцеся гэтым! Клапаціцеся аб тым, каб у будучыні, калі вернецеся
на Радзіму, быць сапраўднымі бэтлеемскімі зоркамі. Зоркамі, якія свецяць не толькі
ў сферы навукі, але, што найважнейшае, свецяць хрысціянскай любоўю ў штодзённым жыцці!”,
сказаў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. А потым адбылася цёплая сустрэча, дзе ўдалася
пагутарыць з героямі падзеі.(Рэпартаж)