2009-12-14 13:07:01

Кульмінацыя візіту ad limina біскупаў Беларусі. Папа Бенедыкт 16 прыняў кардынала і большасць Біскупскай канфярэнцыі нашай краіны.


RealAudioMP3 Візіт ad limina біскупаў Беларусі праходзіць па праграме. У панядзелак 14 снежня кардынал Казімір Свёнтак гутарыў сам-насам са Свяцейшым Айцом аб справах Касцёла, таксама Мітрапаліт арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і беларускія біскупы склалі свае справаздачы і дзяліліся з Папам Рымскім думкамі аб пашырэнні цывілізацыі Любові ў нашай краіне - галоўнай задачы іхняга служэння на карысць беларускаму народу і цэламу чалавецтву. (Голас - ураджанні). Беларускія біскупы ў гэты ж панядзелак адслужылі Імшу вячэрню ў базіліцы святога Паўла па-за мурамі Рыму. Такім чынам, яны зрабілі пілігрымку ўжо да 3-х галоўных храмаў Рыму, абавязковую для шчырага духоўнага хрысціянскага паломніцтва. Базіліку святога Яна на Латэране, дзе ў крышталёвым ўзвышэнні пакояцца галовы Пятра і Паўла, нашы біскупы наведаюць ды адслужаць Боскую Літургію ў сераду.
Насычанай падзеямі была таксама прайшоўшая нядзеля. Беларускія біскупы ў Рыме ўчора саслужылі святую Імшу ў капліцы Крыжа Гасподняга базілікі святой Марыі Вялікай (Снежнай), пасля чаго пераехалі да тытулярнага касцёлу кардынала Казіміра Свёнтка ў Рыме - у імя святога Джырардо Майелла. Тут Боскую Літургію адслужыў старэйшы біскуп Беларусі - сам кардынал Казімір Свёнтак. Італьянскія вернікі, якія заўсёды шчаслівыя вітаць свайго кардынала, парадваліся на высокіх гасцей - усіх беларускіх біскупаў, прынялі іх перадкаляднымі віншаваннямі і падарункамі. Арцыбіскуп Тадэвуш надзяліў усім сваё блаславенства - і рымлянам з парафіі, якую акармляе парафіяльны святар дон Карло, і беларусам ў Рыме. Гэта ў асноўным студэнты папскіх ВНУ - святары, семінарысты, манашкі і свецкія.







All the contents on this site are copyrighted ©.