2009-12-14 15:28:41

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" ў нядзелю 13 снежня


А паўдні гэтага дня Папа сустрэўся з вернікамі, якія прыбылі на Плошчу Святога Пята, каб супольна адгаварыць гэтую марыйную малітву. У сваёй прамове да іх Бэнэдыкт 16 спаслаўся да рымскае традыці, калі дзеці з сабою прыносяць на Плошчу Святога Пятра ў трэцюю нядзелю Адвэнту фігуркі Дзіцятка Ісуса, каб паблаславіў іх Папа. Затым яны будуць пакладзены ў дамашніх батлейках.
RealAudioMP3
“Для мяне радасцю ёсьць сьвядомасць, што ў вашых сем”ях зберагаецца звычай выстаўляння батлейкі. Аднак не хопіць паўтаранне гэтага традыцыйнага жэсту. Трэба намагацца штодзённа жыць тым, што прадстаўляе батлейка,- сказаў далей Бэнэдыкт 16 да вернікаў,- гэта значыць любоў Хрыста, Ягоную пакорнасць і ўбоства. Гэта менавіта зрабіў Сьвяты Францішак у Грэччо ( Італія): падрыхтаваў жывую сцэну Народзін Ісуса, каб магчы яе аглядаць і адначасна захапляцца, але перад усім умець лепш уводзіць у жыццё пасланне Сына Божага, які з любові да нас прыніжыў Сябе ва ўсім і стаўся нашым дзіцём”.
Затым Папа паясніў, у чым заключаецца сапраўдная хрысціянская радасць. “Гэта пачуццё, што нашае асабістае жыццё і жыццё ў супольнасці стае напоўненае таямніцаю Божае Любові. Каб радавацца мы патрабуем не толькі рэчы, але таксама любоў і праўду: патрабуем блізкага Бога, які разагравае нашыя сэрцы і адказвае на нашыя найбольш глыбокія чаканні. Гэты Бог аб”явіўся ў Ісусе народжаным ад Дзевы Марыі. Таму Дзіцятка, якое мы складаем ў батлейцы ці гроце ёсць цэнтрам усяго, ёсць сэрцам свету. Малемся, каб кожны чалавек, як Марыя, здолеў прыняць як цэнтр уласнага жыцця Бога, які стаў Дзіцяткам, крыніцаю сапраўднае радасці”.- заахвоціў вернікаў Свяцейшы Айцец.
На заканчэнне паўднёвае сустрэчы з вернікамі Бэнэдыкт 16 спаслаўся да трагічнае смерці трох святароў і законніцы, якія былі забітыя ў апошніх днях у Афрыцы. Выказаў духоўную блізкасць для іхніх сем”яў і суполнасьцей ды паклікаў вернікаў да малітвы ў намеры прымірэння і міру на гэтым кантынэнце.








All the contents on this site are copyrighted ©.