2009-12-12 11:53:14

Лісабон: вікарны біскуп сталіцы абнародваў праграму прыёму ў краіне Папы Бенедыкта 16, які мае намер наведаць Партугалію з апостальскім візітам у маі будучага году.


Біскуп Карлуш Азаведу паведаміў, што ў афіцыйным графіку ёсць наведанне Лісабону, Фатымы і Порто. Усе этапы прыёму высокага госця будуць зарганізаваныя ня толькі Касцёлам, але й урадам Партугаліі. Візіт прыпадае на 10-ю гадавіну беатыфікацыі хлопчыка Франсішку і дзяўчынкі Джачынты - маленькіх сведкаў аб'яўленняў Найсвятой Дзевы Марыі ў Фатыме напрацягу вясны-восені 1917 году. Яны ў хуткасці адышлі да жыцця вечнага. Трэцяя дзяўчынка Люсія вырасла і памерла 5 гадоў таму на сотым дзясятку гадоў, стаўшыся манашкай. Яна была ў кантакце з некалькімі Папамі Рымскімі, асабліва з Янам Паўлам 2, напісаўшы напярэдадні 2-й Сусветнай вайны сведчанне 3-га цуду Фатымы, адкрытага Беззаганнай Марыяй беззаганным пастушкам блізка Фатымы. Біскуп Лісабону ў сваім паведамленні абвяшчае ўвесь свет аб вялікай радаці - падрыхтоўвацца да візіту Бенедыкта 16. "Царква Партугаліі чакае падзеі з вялікай надзеяй",- сцвердзіў ён.







All the contents on this site are copyrighted ©.