Зь іх на грамадзянаў Расеі прыпадае амаль 20% шлюбаў з замежнікамі, паведаміў
міністар юстыцыі Віктар Галаванаў.30 лістапада Палата прадстаўнікоў ратыфікавала пагадненьне
з Расеяй пра ўзаемнае ўнясеньне адзнакаў пра заключэньне і скасаваньне шлюбаў у пашпарты
грамадзянаў абедзьвюх краінаў. Дагэтуль калі грамадзянін Беларусі браўся шлюбам
альбо скасоўваў яго, то ў беларускія пашпарты адзнака пра гэта ставілася, а ў расейскія
— не. Пясьля ратыфікацыі пагадненьня такія ж адзнакі будуць ставіцца і ў расейскія
пашпарты.