2009-12-11 13:41:47

Кожны пяты хоча, каб беларуская мова стала адзінай дзяржаўнай



Толькі 19,8% беларусаў выступаюць за наданьне беларускай мове статуса адзінай дзяржаўнай, сьведчыць апошняе нацыянальнае апытаньне НІСЭПД. Большасьць выступае за захаваньне стану суіснаваньня дзьвюх дзяржаўных моваў, што адпавядае вынікам папярэдніх дасьледаваньняў сацыёлягаў, прысьвечаных мове.
Калі б заўтра адбыўся рэфэрэндум аб тым, якая мова павінна быць у Беларусі дзяржаўнай, звыш паловы рэспандэнтаў НІСЭПД прагаласавалі б „за дзьве дзяржаўныя мовы — беларускую й расейскую”. Толькі „за расейскую” прагаласавалі б 15% рэспандэнтаў, а толькі „за беларускую” — 19,8%.
Адносна пытаньня мовы замежных СМІ, якія вяшчаюць на Беларусь, меркаваньне рэспандэнтаў яшчэ больш катэгарычнае: амаль 30% лічаць, што замежныя радыё й тэлепраграмы для Беларусі павінны вяшчаць „і на расейскай, і на беларускай” („на расейскай” — 21%, „на беларускай” — 9,9%).








All the contents on this site are copyrighted ©.