2009-12-11 13:40:32

Кардынал Бэртонэ да мусульманаў ў арабскім тэлебачаньні


Жаданьне міру ды згоднага і салідарнага суіснаваньня для ўсіх перадаў мусульманам Дзярсакратар Ватыкану. Кардынал Тарчызіё Бэртонэ даў інтэрв”ю катарскаму тэлебачаньню Аль Джазіра, якая падрыхтоўвае матэрыял на тэму Каталіцкага Касьцёла і Апостальскай Сталіцы.
У сваім выказваньні кардынал Бэртонэ засяродзіўся на адносінах Каталіцкага Касьцёла з арабскім сьветам і на міжрэлігійным дыялогу. Не абмінуў таксама апошніх палемік у Эўропе на тэму інтэграцыі мусульмаскіх эмігрантаў. Запэўніў, што Касьцёл заўсёды выказваўся за роўнымі правамі для ўсіх, таксама і для этнічных і рэлігійных меншасьцяў, якія ў сваю чаргу павінны прытрымлівацца законнага парадку ў краінах, якія даюць ім гасьціннасьць. Дадаў, што тычыцца гэта таксама хрысьціянскіх меншасьцяў у мусульманскіх краінах. Спасылаючыся да швейцарскага рэфэрэндума ў справе мінарэтаў Дзярсакратар Ватыкану сьцвердзіў, што галасаваньне з забаронаю іхняе пабудовы выйшла са страху. Тымчасам палітычныя выбары, на ягоную думку, павінны быць станоўча матываваныя і накіраваныя на мірнае суіснаваньне ўсіх. Кардынал Бэртонэ спаслаўся таксама да цяжкае сітуацыі хрысьціян на Блізкім Усходзе, асабліва ў Іраку. Прыпомніў важную грамадзкую ролю, якую выконваць яны на гэтай тэрыторыі ды гуманныя і палітычныя намаганьні Паўсюднага Касьцёла ў карысьць не пакідаць імі Блізкага Усходу








All the contents on this site are copyrighted ©.