2009-12-11 13:40:15

Арцыбіскуп Мільёрэ аб канфэрэнцыі ў Капенгагене


У інтэрв”ю Ватыканскаму Радыё кіраўнік дэлегацыі Апостальскай Сталіцы на сустрэчу на вярхах, што адбываецца ў сталіцы Даніі, сказаў,”што мы разлічваем на палітычнае пагадненьне, якое будзе забавязваць усіх ды дазволіць ў адпаведным часе ўвесьці неабходныя сродкі з мэтаю абмежаваньня эмісіі газаў, якія ацепліваюць клімат. На думку арцыбіскупа Мільёрэ ужо пераможана пачатковы пэсымізм. Апостальская Сталіца прыпамінае прынцыпы, якімі павінны кіравацца кіруючыя краінамі.
У перагаворах у Капенгагене яна намагецца зьберагчы супольны прынцып, пры дыфэрэнцыйнай адказнасьці, якая залежыць ад таго, якімі магчымасьцямі распараджаецца дадзеная краіна. Гаворачы канкрэтна, справа не ідзе толькі пра ўстанаўленьне лімітаў эмісіі газаў, але таксама і пра запэўненьне, што ліміты будуць зьбярэжаныя. Не трэба таксама забываць аб іншых газах, якія ацяпляюць клімат ды аб іншых забруджаньнях атмасфэры, магчыма яшчэ больш шкодных. Кліматычныя зьмены,- сказаў далей арцыбіскуп Мільёрэ,- гэта толькі адзін з аспэктаў вялікае праблемы аховы ставарэньня. Дэградацыя экосыстэмы усім зразумелая. Мы мусім знайсьці неадкладна пасьпяховыя сродкі супраць гэтай дэградацыі. Важнаю ёсьць таксама іхняя верагоднасьць. Думаю тут,- сказаў на заканчэньне інтэр”ю арцыбіскуп Мільёрэ,- аб адносінах паміж палітыкаю а навукаю. Прынятыя развязкі павінны спасылацца на справядлівасьць і салідарнасьць. Фонды на гэта павінны быць забясьпечаныя перад карупцыяю.








All the contents on this site are copyrighted ©.