2009-12-10 14:19:34

Скрутак Торы быў унесены ў гомельскую Сынагогу ўпершыню за 90 гадоў


Як паведаміла інфармацыйнае агенцтва «БелТА», у гомельскую сінагогу ўпершыню за апошнія 90 год унесена скрутак Торы, створаны больш за 200 год таму.
Скрутак Торы быў прывезены з Масквы (Расія). Настолькі масавае святочнае шэсце ў Гомелі адбылося ўпершыню з часоў Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. У цырымоніі прынялі удзел габрэі — жыхары горада. Разам з імі на свяце прысутнічалі прадстаўнікі адміністрацый горада і вобласці, аддзела па справах рэлігій і нацыянальнасцяў. Сярод гасцей — Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Ізраіля ў Беларусі, прадстаўнікі ізраільскага пасольства і інш.
Паводле рэлігійных звычаяў і традыцый габрэйскага народа, Тора — стрыжань светабудовы, аснова жыцця габрэйскай супольнасці. Гэта закон, які ўсталёўвае для чалавека нормы паводзінаў, вызначае яго ўчынкі і характар адносінаў паміж людзьмі, накіроўвае думкі да мэты здзяйснення задумы ўсяго стварэння. Скрутак з тэкстам торы выкарыстоўваецца галоўным чынам для чытання ў сінагозе і з’яўляецца самым святым прадметам габрэйскага рэлігійнага культу. Звычайна ён захоўваецца ў спецыяльнай шафе, змешчанай у сінагозе на цэнтральным месцы.


Гомельскую супольнасць юдэяў наведваюць каля 200 чалавек. Разам з тым Гомель — адзіны абласны цэнтр у Беларусі, дзе яшчэ няма будынку сінагогі.










All the contents on this site are copyrighted ©.