2009-12-10 14:17:36

Ватыкан наладзіў дыпламатычныя адносіны з Расіяю


У Ватыкане абвешчана камунікат аб наладжаньні поўных дыпламатычных адносін з Расіяю. “Апостальская Сталіца і Расійская Фэдэрацыя—чытаем у камунікаце—жадаючы разьвіваць ўзаемна прыязныя адносіны, вырашылі аднадумна наладзіць дыпламатычныя адносіны на ўзроўні Апостальскай Нунцыятуры і пасольства”. На сёньняшні дзень ў Маскве і ў Рыме існуюць ўжо дыпламатычныя прадстаўніцтвы, але маюць яны ніжэйшы ранг. Жаданьне мець поўныя дыпламатычныя адносіны выказана ў чацьвер 3-га сьнежня 2009-га году ў часе аўдыенцыі, якую даў Папа Бэнэдыкт 16 Прэзыдэнту Расіі Дзмітрыю Медведеву.








All the contents on this site are copyrighted ©.