2009-12-09 14:26:13

Агульная аўдыенцыя Сьвяцейшага Айца ў сераду 9-га сьнежня


Адбылася яна ў зале імя Папы Паўла 6-га. Прыбыло на яе многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьверу.
RealAudioMP3
Рупэрт, аб якім ідзе гаворка ў сёньняшняй катахэзе, гэта Абат манастыра ў Дойк блізка Калёніі, выдатны тэолаг з пачатку 12-га стагоддзя. Пакінуў пасьля сябе багатую пісьменніцкую спадчыну. Сфармуляваньні Рупэрта, якія цытавалі на працягу стагоддзяў тэолагі, ёсьць актуальнымі таксама і ў сучаснай тэалогіі. Папа Павал 6-ы спаслаўся да ягоных тэалагічных акрэсьленьняў,- сказаў ў сваёй сёньняшняй катахэзе Бэнэдыкт 16,- абвяшчаючы Марыю Маці Касьцёла. Аб глыбіні навучаньня Рупэрта сьведчаць ягоныя творы аб прысутнасьці Хрыста ў Эўхарыстыі; Усемагутнасьці Бога; зла, што існуе ў сьвеце; Таямніцы Уцелаўленьня і ролі Марыі ў гісторыі чалавецтва. Пунктам выхаду ў ягоных пошуках былі тэксты Сьвятога Пісаньня. Як першы паслугоўваўся алегарычнаю інтэрпэтацыяю біблійнае Песьні над Песьнямі спасылаючы яе тэкст да Божае Маці. Пісаў таксама аб сваіх містычных дасьведчаньнях.
Навучымся ад яго,- сказаў на заканчэньне Бэнэдыкт 16,- адважнага задаваньня пытаньняў у сфэры веры і каб мець добрыя адносіны з Хрыстом, прысутным у Эўхарыстыі і Сваім Слове.
На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў ўсіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.