Мінск. Для спецыялістаў, якія працуюць з пацыентамі, што маюць асаблівасці ў разумовым
развіцці, рыхтуецца навукова-папулярны часопіс "Обычные люди"
На думку стваральнікаў новага выдання, часопіс павінен інфармацыйна падтрымліваць
сацыяльныя службы і педагогаў, якія суправаджаюць і дапамагаюць асобам з асаблівасцямі
фізічнага і разумовага развіцця. Тыраж мяркуецца пачаць з 3-х тысяч , размеркаванне
пойдзе таксама ва Ўкраіну і Расію ды іншыя рускамоўныя краіны па іх заказу. Часопіс
"Обычные люди" будзе таксама выходзіць ў электронным фармаце. Аўтары спадзяюцца, што
там знойдуць для сабе важныя і карысныя артыкулы таксама сямейнікі людзей з асаблівасцямі
псіхафізічнага развіцця.