2009-12-08 14:15:38

Бэнэдыкт 16: якая радасьць мець за маці Непарочную


У аўторак 8-га сьнежня, на Сьвята Непарочнага Зачацьця Марыі, а паўдні на Плошчы Сьвятога Пятра Папа адгаварыў з вернікамі Багародзічную Малітву “Анёл Гасподні”. У сваім разважаньні Сьвяцейшы Айцец спаслаўся да ўрачыстасьці Непарочнага Зачацьця Найсьвятой Дзевы Марыі. Гэтае сьвята ўвекавечвае факт, што Марыя, ў сілу асаблівае прывілеі, была зьбярэжана ад першароднага граху і ад усялякае віны, каб такім чынам, змагчы стацца жыльлём Уцелаўлёнага Слова. Бог падрыхтаваў Яе да незвычайнага заданьня ў гісторыі збаўленьня.
Непарочнае Зачацьце абазначае таксама асаблівую блізкасьць Марыі з Богам, поўную даверанасьць Богу, ўнутраную гармонію, поўню чалавецтва. Хаця догма аб Непарочным Зачацьці Марыі была абвешчана толькі ў 1854-м годзе самое сьвята Касьцёл адзначае прынамсі ад 7-га стагоддзя.
RealAudioMP3
Але, што значыць, што Марыя ёсьць Непарочна Зачатая? Што нам гаворыць гэтае званьне? Тут трэба зьвярнуцца да біблійных тэкстаў ,- сказаў Папа,- да Кнігі Быцьця і да Эвангэльля паводле Лукі. Пасьля перашароднага граху Бог зьвяртаецца да змея, якога прадстаўляе сатана, праклінае яго і дае наступнае абяцаньне : “Я пакладу варажнечу паміж табою і жанчынаю; паміж тваім патомствам і яе патомствам, якое скрышыць табе галаву”.
Гэта абвяшчэньне помсты: менавіта сатана ад самых пачаткаў стварэньня здаваўся меў перавагу, але прыбудзе сын жанчыны, які яму скрышыць галаву. Такім чынам, за пасрэдніцтвам патомства жанчыны, сам Бог пераможа . Гэтаю жанчынаю ёсьць Найсьвятая Дзева Марыя, ад якой нарадзіўся Ісус Хрыстос, Які перамог на заўсёды спакусіцеля. Дзеля гэтага на многіх карцінах або статуях Непарочнай, Яна прадстаўляецца ў жэсьце скрышэньня змея пад сваімі нагамі.
За тое Эвангэліста Лука,- сказаў далей Бэнэдыкт 16,- прадстаўляе Дзеву Марыю, якая атрымлівае пасланьне ад Анёла Гаўрыіла, які быў пасланы Богам. Марыя прадстаўляецца як пакорная і сапраўдная дачка Ізраіля, сапраўдны Сыён у якім Бог жадае пасяліцца. Парастак з якога мае нарадзіцца Мэсыя. У адрозьненьне ад Адама і Эвы, Марыя астаецца паслухянаю волі Госпада, прамаўляючы сваё “так”. Ёсьць новаю Эваю, сапраўднаю “Маці ўсіх жывучых”, якія дзякуючы веры ў Хрыста атрымаюць жыцьцё вечнае.
Пасьля адгаварэньня Багародзічнае Малітвы Папа прывітаў вернікаў прысутных на Плошчы Сьвятога Пятра запрашаючы ўсіх прыбыць сёньня на Гішпанскую Плошчу ў Рыме
RealAudioMP3
Таксама і сёньня, пасьля абеду, ужо паводле традыцыі, наведаю манумэнт Ёй прысьвечаны, што знаходзіцца на Гішпанскай Плошчы.








All the contents on this site are copyrighted ©.