2009-12-07 14:53:33

Дабрачынная акцыя "Чараўніцтва на Божае Нараджэньне" стварылася ў Гомелі


У Гомелі распачалася традыцыйная дабрачынная акцыя «Чараўніцтва на Божае Нараджэнне», якая працягнецца да 7 студзеня 2010 г. Падчас акцыі адбываецца збор навагодніх падарункаў для дзяцей з інтэрнатаў і малазабяспечаных сем’яў.
Як паведаміла інфармацыйнае агенцтва «БелТА», у Гомелі акцыя праводзіцца ўжо ў шосты раз пад кіраўніцтвам мясцовых уладаў. У аргкамітэце акцыі, які дзейнічае пры гарадскім цэнтры сацыяльнага абслугоўвання сям’і і дзяцей, адбываецца прыём кніг, цацак, спартыўнага інвентару, віншавальных паштовак і прысмакаў.
Дзякуючы дабрачыннай акцыі, у якой актыўна ўдзельнічаюць моладзевыя арганізацыі, прадпрыемствы, арганізацыі і прадпрымальнікі горада, штогод атрымліваецца парадаваць падарункамі каля 600 дзяцей.








All the contents on this site are copyrighted ©.