2009-12-07 14:06:57

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" ў нядзелю 6-га сьнежня


А паўдні гэтага дня Папа Бэнэдыкт 16 сустрэўся з вернікамі, якія прыбылі іна Плошчу Сьвятога Пятра, каб супольна адгварыць гэтую марыйную малітву. Перад ейным адгаварэньнем Папа ў сваім слове да іх гаварыў аб асобе Яна Хрысьціцеля, які зьяўляецца ў Літургіі Другой Нядзелю Адвэнту. Папа зьвярнуў увагу на дзьве характэрныя прыкметы Эвангэльля ад Лукі менавіта: аб сапраўднай прысутнасьці Яна ў гісторыі ды аб Слове Божым, якое прыбывае з неба і спачывае на Яне Хрысьціцелю RealAudioMP3
Слова Божае ёсьць прадметам, які папіхае гісторыю, дае натхненьне прарокам, падрыхтоўвае дарогу Мэсыі, абьядноўвае Касьцёл. Сам Ісус ёсьць Боскім Словам, якое сталася целам у дзявочым улоньні Марыі: ў Ім Бог поўнасьцю абьявіў, паведаміў і даў нам усё адкрываючы скарбы сваёй праўды і міласэрнасьці”.
Пасьля адгаварэньня багародзічнае малітвы Сьвяцейшы Айцец сказаў
"Заўтра пачынаецца ў Карэнгаген канфэрэнцыя ААН прысьвечана кліматычным зьменам. Яе мэта ўзьняць міжнароднаю супольнасьцю барацьбы са зьявішчам глабальнага ацяпленьня. Жадаю,- сказаў Папа,- каб гэтыя працы прычыніліся да ўстанаўленьня дзеяньняў ў карысьць аховы стварэньня і падтрымкі салідарнага разьвіцьця, якое прытрымлівалася б годнасьці чалавечае асобы і было накіравана на супольнае дабро. Турбота пра стварэньне дамагаецца прыняцьця сціплага стылю жыцьця ў духу адказнасьці, асабліва за ўбогіх і будучыя пакаленьні. У гэтай пэрспэктыве, дзеля гарантыі поўнага посьпеху канфэрэнцыі, заахвочваю ўсіх людзей добрай волі да перасьцераганьня правоў, якія былі ўстаноўленыя ў прыродзе Богам і да адкрываньня маральнага памеру чалавечага жыцьця”.- сказаў Сьвяцейшы Айцец.
Папа яшчэ прывітаў прысутных на Плошчы Сьвятога Пятра прадстаўнікоў італьянскага таварыства шматдзетных сем”яў. Бэнэдыкт 16 прыпомніў лозунг, які яны прынесьлі: “Больш дзяцей, больш будучыні”. Запэўніў іх аб сваёй малітве ды пажадаў, каб усюды была разьвіваная прасямейная палітыка, асабліва ў аднясеньні да сем”яў з большаю лічбаю дзяцей.








All the contents on this site are copyrighted ©.