2009-12-07 14:53:52

"Адзін сьвет" у Беларусі


7 сьнежня ў гатэлі Crown Plaza у Менску адчыняецца Фэстываль дакумэнтальных фільмаў па правах чалавека. Гледачы змогуць пабачыць стужкі чэшскага кінафэстывалю "Адзін сьвет".
7 сьнежня будзе дэманстравацца фільмы: “Маліцеся за вяртаньне д’ябла ў пекла” пра незвычайную гісторыю вялікай мужнасьці мусульманскіх і хрысьціянскіх жанчын у Лібэрыі, якія, не зважаючы на розьніцы ў веры, разам змагаюцца за спыненьне крывавай грамадзянскай вайны, якая бушуе ў краіне. На наступны дзень наведнікі фэстывалю пабачаць стужку “Бірма VJ – Рэпартаж з закрытай краіны”. Кінастужка прысьвечана працы мясцовых журналістаў ва ўмовах жорсткай дыктатуры ў Бірме. У заключны дзень паказаў, 9 сьнежня, арганізатары запрашаюць на "Сілу бязьсільных".
Гэта стужка пра тое, як важнымі для разьвіцьця грамадзянскай супольнасьці зьяўляюцца аналіз і высновы з памылак мінулага.








All the contents on this site are copyrighted ©.