Галоўным здарэньнем 3-га сьнежня ў Ватыкане быў вячэрні візыт Прэзыдэнта Расіі
Дмітрыя Медведева. Ён прыбыў у Рым на італьянска-расійскую сустрэчу на вярхах, якой
галоўнай мэтаю было зрабіць больш шчыльным эканамічнае супрацоўніцтва. Хаця Прэзыдэнт
Медведеў ў Італіі быў ужо тры разы, то з Папам сустрэўся першы раз. Ягоны папярэднік
Владімір Пуцін сустрэўся з Бэнэдыктам 16 у сакавіку 2007-га году, а раней два разы
з Янам Паўлам ІІ. У часе аўдыенцыі выказана задавальненьне з добрых адносін паміж
Расійскаю Фэдэрацыяю і Апостальскаю Сталіцаю а таксама пацьверджана ўзаемную волю
наладжаньня дыпламатычных адносінаў,- чытаем у камунікаце ватыканскага прэсавага бюро.
На сёньняшні дзень існуюць ужо афіцыяльныя прадстаўніцтвы ў Рыме і ў Маскве, не маюць
яны аднак рангу пасольства. Апостальская Сталіца наладзіла дыпламатычныя адносіны
з былым Савецкім Саюзам 15-га студзень 1990-га году пасьля гістарычнага візыту тагачаснага
старшыні Найвышэйшага Савету гэтае краіны Міхаіла Гарбачова ў Яна Паўла ІІ, што адбылося
1-га сьнежня 1989-га году. Ад пачатку аднак кіраўнікі пляцовак абодвух краін ў Маскве
і ў Ватыкане выконваюць функцыю “прадстаўнікоў” адпаведна Апостальскай Сталіцы і
Расіі “У часе сустрэчы,- як чытаем далей ў камунікаце ,- была абмеркавана таксама
тэма эканамічнае сітуацыі ды замежнае палітыкі, між іншым, у сьвятле Энцыклікі “Карытас
ін вэрытатэ”. Папа перадаў Прэзыдэнту Медведеву расійскі пераклад гэтага дакуманту.
Кранута таксама пытаньні, якія тычацца міжнароднае бясьпекі і міру. Гаворачы аб
сацыяльных і культурных справах, пацьверджана вартасьць сям”і і ўклад веруючых у жыцьцё
расійскага грамадзтва.