2009-12-04 14:31:29

10-ю гадавіну біскупскай сакры адзначае біскуп Кірыл Клімовіч


4 снежня 1999 г. у мінскай архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ўпершыню за доўгія дзесяцігоддзі адбылася біскупская сакра. Атрымаў яе з рук Яго Эмінэнцыі кардынала Казіміра Свёнтка кс. Кірыл Клімовіч, былы дзекан Глыбоцкага дэканату, пробашч касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў Глыбокім (Віцебская дыяцэзія). У 10-ю гадавіну гэтай святочнай даты калектыў Catholic.by віншуе Вас, Ваша Эксцэленцыя, і жадае надалей мужна выконваць Божую волю і ўскладзеныя на Вас Касцёлам абавязкі. Няхай Дух Божай Любові агарне Вас патрэбнымі ласкамі і дабротамі!
З 1999 па 2003 гг. біскуп Кірыл Клімовіч выконваў абавязкі генеральнага вікарыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
17 красавіка 2003 г. загадам Святога Айца Яна Паўла ІІ біскуп Клімовіч быў вызвалены ад абавязкаў дапаможнага біскупа і прызначаны ардынарыем дыяцэзіі Святога Юзафа ў Іркуцку (Расія).










All the contents on this site are copyrighted ©.