2009-12-03 13:39:43

Ёлку на Божае Нараджэньне прывязуць ў Ватыкан з Бэльгіі


Елка, якая ў перыяд Божага Нараджэння аздобіць плошчу Святога Пятра ў Рыме, у гэтым годзе будзе прывезена з поўдня Бельгіі. Дрэва мае вышыню 30 метраў і важыць 14 тон. Елка паходзіць з лясоў Ардэнаў (рэгіён на мяжы Францыі і Бельгіі).

Як паведамляе Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва (КАІ), традыцыя ахвяравання Апостальскай Сталіцы елак на Божае Нараджэнне з’явілася ў 1983 г. З гэтага часу розныя краіны свету дораць Ватыкану традыцыйныя дрэўцы. Падчас спецыяльнай урачыстасці, у якой прымуць удзел прадстаўнікі краіны, адкуль быў прывезены падарунак, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI запаліць агеньчыкі на елцы.

У мінулым годзе Апостальскую Сталіцу ўпрыгожвала елка з Ніжняй Аўстрыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.