2009-12-03 13:39:23

Візыт "Ad limina" біскупаў з Беларусі ў Ватыкан адбудзецца праз дзевяць дзён


11–17 снежня 2009 г. адбудзецца візіт аd limina біскупаў з Беларусі ў
Апостальскую Сталіцу, г. зн. візіт да грабніцаў святых Апосталаў. Гэта будзе
трэці візіт ad limina епіскапату Беларусі ў Ватыкан і першы — да папы
Бэнэдыкта XVI. Аўдыенцыю беларускім іерархам Святы Айцец удзеліць 17 снежня.

Візіты ad limina адбываюцца кожныя пяць год. Спачатку біскупы рыхтуюць
адпаведныя справаздачы, кожны па сваёй дыяцэзіі, на падставе пытанняў,
прадстаўленых Апостальскай Сталіцай. Справаздачы вельмі аб’ёмныя, як
правіла, налічваюць каля 70 старонак. Пытанні датычаць жыцця Касцёла,
існуючых у ім праблем, перспектыў развіцця Касцёла і г.д. Справаздача
робіцца на адной з моваў, якія ўжываюцца ў Апостальскай Сталіцы.

Падрыхтаваныя дакументы за паўгода да візіту высылаюцца ў Ватыкан, дзе яны
разглядаюцца і вывучаюцца. Вызначаюцца дні, у якія біскупы наведваюць пэўныя
кангрэгацыі, дзе прадстаўляюць сітуацыю свайго Касцёла ў дадзенай сферы.
Падчас гэтых сустрэч да біскупаў таксама скіроўваюцца пытанні.

Падчас візіту ad limina біскупы наведваюць усе чатыры рымскія базылікі, дзе
прымаюць удзел у цэлебрацыі святых Імшаў. Кульмінацыйнымі момантамі з’яўляюцца
дзве сустрэчы са Святым Айцом. Спачатку кожны біскуп будзе мець прыватную
сустрэчу з Папам. Падчас другой сустрэчы, якая адбудзецца 17 снежня, Святы
Айцец звернецца да ўсёй Канферэнцыі Біскупаў з пасланнем, якое рыхтуецца на
аснове падрыхтаваных справаздач і вусных паведамленняў іерархаў у межах
візіту. Гэтае пасланне з’яўляецца праграмным і Святы Айцец робіць у ім
акцэнт на тыя пыта
нні, якія патрабуюць вырашэння дзеля далейшага развіцця.

Як адзначыў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, падчас сустрэчы з Пантыфікам ён
мае намер не толькі паінфармаваць Папу аб тым, што было зроблена, але
таксама прадставіць існуючыя праблемы. «Візіт ad limina — гэта як быццам
рахунак сумлення біскупа, а праз біскупа і ўсёй дыяцэзіі. Сярод праблем,
якія неабходна ўзняць, — малая колькасць касцёлаў у дыяцэзіях, у маёй
дыяцэзіі ў прыватнасці, а асабліва ў Мінску. Падчас апошняга візіту ad
limina біскупаў з Беларусі ў Апостальскую Сталіцу, які адбываўся ў 2003 г.,
папа Ян Павел ІІ адзначаў, што неабходна інтэ
нсіфікаваць будаўніцтва касцёлаў у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Вялікай
праблемай з’яўляецца таксама недахоп святароў, фармацыя свецкіх, падрыхтоўка
літургічнай, духоўнай і рэлігійнай літаратуры на беларускай мове. Таксама я
не бачу перспектывы развіцця Касцёла ў Беларусі без уключэння ў гэтае
развіццё такога вялікага арэапагу, як мас-медыя. Патрабуе ўдасканалення і
дабрачынная дзейнасць. Безумоўна, важным пытаннем з’яўляецца падпісанне
пагаднення паміж Беларуссю і Ватыканам. Несумненна, я буду гаварыць і пра
тое, што Белар
усь чакае Святога Айца», — адзначыў арцыбіскуп Кандрусевіч.

У шэраг пытанняў, якія Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі плануе прадставіць
Пантыфіку, уваходзіць таксама пытанне адносна стану і перспектывы развіцця
дыялога з Праваслаўнай Царквой, а таксама міжхрысціянскага і міжрэлігійнага
дыялога. Не менш важным пытаннем, на думку арцыпастыра, з’яўляецца праблема
фармацыі моладзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.