Прэзыдэнт Беларусі павіншаваў кардынала Тарчызіё Бэртонэ з 75-годдзем
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Дзяржаўнага сакратара Яго Святасці
папы Бэнэдыкта XVI кардынала Тарчызіо Бэртонэ з 75-годдзем. Як паведаміла інфармацыйнае
агенцтва «БелТА», Прэзідэнт адзначыў, што ў Беларусі высока ацэньваюць вялікі ўклад
кардынала ў паспяховае развіццё супрацоўніцтва паміж нашай краінай і Апостальскай
Сталіцай у розных галінах. Прэзідэнт Беларусі наведваў з візітам Апостальскую Сталіцу
ў красавіку 2009 г., дзе сустрэўся са Святым Айцом Бэнэдыктам XVI. Падчас гэтай сустрэчы
была пацверджана зацікаўленасць абодвух бакоў у развіцці далейшых адносінаў. Варта
адзначыць, што Аляксандр Лукашэнка асабіста запрасіў Пантыфіка наведаць Беларусь.
Тады ж Прэзідэнт сустрэўся з Дзяржаўным сакратаром Яго Cвятасці кардыналам Тарчызіо
Бэртонэ. Кардынал Бэртонэ, у сваю чаргу, сустракаўся з Прэзідэнтам падчас свайго
візіту ў Беларусь, які адбываўся летам 2008 г. Тады, звяртаючыся да ватыканскага іерарха,
кіраўнік дзяржавы падкрэсліў факт захавання ў нашай краіне прынцыпаў свабоды веравызнання
і мірнага суіснавання рэлігійных канфесій. У ходзе сустрэчы Дзяржаўнага cакратара
з Прэзідэнтам была дасягнута дамоўленасць распачаць працу па падрыхтоўцы пагаднення
паміж Апостальскай Сталіцай і Рэспублікай Беларусь. Таксама Аляксандр Лукашэнка перадаў
праз кардынала Бэртонэ запрашэнне папу Бэнэдыкту XVI наведаць Беларусь. Паводле
Catholic.by