2009-12-02 14:45:38

Патрыярх Канстантынопаля дацэньвае намаганьні Рыму ў карысьць адзінства хрысьціян


Далікатнае для праваслаўных пытаньне ролі Біскупа Рыму выклікала ў каталіцка-праваслаўных адносінах скандальныя спрэчкі. Развязка гэтае праблемы абазначала б адстараненьне сур”ёзнае перашкоды на дарозе да поўнага адзінства. Падкрэсьліў гэта Барталаіей І-ы, сустракаючыся 30-га лістапада з кардыналам Вальтэрам Каспэрам, якія ўзначальваў ватыканскую дэлегацыю, што прыбыла ў Канстантынопалям на сьвяткаваньні ў гонар Сьвятога Апостала Андрэя.
У прамове да ватыканскае дэлегацыі Барталамей І-ы падкрэсьліў значэньне гэтага штогадовага візыту. На ягоную думку ён паказвае, што Рымскі Касьцёл жадае рабіць ўсё, што ў ягонай сіле, каб адшукаць адлзінства веры і сакрамантальную супольнасьць з праваслаўнымі. Патрыярх Канстантынопаля спаслаўся да апошняе пленарнае сэсіі каталіцка-праваслаўнае камісіі тэалагічнага дыялогу, якая адбылася нядаўна на Кіпры. Узьнята на ёй ролю Біскупа Рыму ў Касьцёле першага тысячагоддзя.. “Вывучэньне гісторыі Касьцёла ў гэтым пэрыядзе дазволіць таксама ацаніць далейшае разьвіцьцё здарэньняў, якія наступілі ў другім тысячагоддзі”,- сказаў Патрыярх. На жаль давяло яно да яшчэ большага аддаленьня паміж намі і пабольшыла падзелы. Праўда аднак не баіцца дыялогу, але наадварот, паслугоўваецца ім як сродкам, каб дайсьбці да тых, якія з розных прычын не жадаюць яе прыняць”,- дадаў Барталамей І-ы прамаўляючы да ватыканскае дэлегацыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.