2009-12-02 14:55:52

З Мінску паведамілі, што Камісія па кананізацыі святых беларускай праваслаўнай Царквы будзе выдаваць мартыралогі.


У кожнай праваслаўнай епархіі Беларусі складзены ўжо спісы прызнаных мучанікаў за хрысціянскую веру, імёны якіх размяшчаюцца ў адпаведнасці з датай гібелі. Старшыня Камісіі архіепіскап Навагруцкі і Ліцкі Гурый разам з членамі Камісіі завершылі справахздачы па падрыхтоўцы матэрыялаў для кананізацыі новых святых. Уславіць у ліку святых Царква можа па пэўных крытэрах, дзе важны не толькі факт гвалтоўнай смерці, але выпраменьваючая сіла веры, духоўны свет самога мучаніка.







All the contents on this site are copyrighted ©.