2009-12-02 14:45:13

Агульная аўдыенцыя Сьвяцейшага Айца ў сераду 2-га сьнежня


Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Прыбыло на яе многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьверу.
У сваёй катахэзе Папа пазнаёміў вернікаў з постацю бэльгійскага манаха Гіёма дэ Сэн Теры
RealAudioMP3
Нарадзіўся ён у Л”еж каля 1075-га году ў шляхецкай сям”і. Атрымаў грунтоўную адукацыю ў боку Абэлярда і Бэрнарда з Клерво. У 1113-м годзе ўступіў да Бэнэдыктынскага манастыра ў Сэнт Элі. Пасьля некалькіх гадоў стаў яго Абатам. З вялікім энтузыязмам Гіём ангажаваўся ў аднаўленьне манаскага жыцьця,- сказаў Папа ў часе сёньняшняе аўдыенцыі.
У выніку супраціўленьня некаторых сабратаў манастыра ён пакінуў яго ў 1135-м годзе і ўступіў да Айцоў Цыстэрцаў у Сыні. Памёр у 1148-м годзе.
Першы з яго твораў быў азагалоўлены: “Аб натуры і годнасьці любові”. Даказваў у ім, што любоў ёсьць асноўнаю энэргіяю, якая ажыўляе душу чалавека. Таму першым заданьнем чалавека ёсьць навучыцца сапраўды шчырай і бескарысьлівай любові. Толькі ў Божай школе можна навучыцца гэтага мастацтва.
Таксама і ў іншых творах Гіём уздымае тэму любові. Дае вялікае значэньне пачуцьцёваму перажываньню адносінаў з Богам, які стаў чалавекам, нас палюбіў чульліваю, далікатнаю і шчыраю любоў”ю.
Паводле Гіёма,- сказаў на заканчэньне Бэнэдыкт 16,- любоў асьвячае чалавечую інтэлігенцыю і дазваляе глыбей пазнаць Бога, другога чалавека і сэнс штодзённых здарэньняў.
На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў ўсіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.