2009-12-01 13:20:40

У Мінску з’явіцца вуліца Ефрасінні Полацкай. Імя заступніцы Беларусі будзе нададзена адной з цяпер безыменных вуліц у Фрунзенскім раёне сталіцы.


Яна прымыкае да праваслаўнага прыходу ў гонар іконы Божай Маці “Усіх тужлівых Радасць”, на тэрыторыі якога знаходзіцца невялікая Свята-Ефрасіннеўская царква. Адміністрацыя раёна накіравала ва ўпраўленне культуры Мінгарвыканкама ліст з прапановай так назваць гэту вуліцу. Канчатковае рашэнне прыме Камісія па назве і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых складовых частак горада.
Прапраўнучка роўнаапостальнага Уладзіміра, унучка князя Усяслава Чарадзея, княжна Ефрасіння ( Прадслава ) нарадзілася каля 1101—1105гг. у сям’і полацкага князя Георгія і княгіні Сафіі. Калі Прадславе споўнілася 12 гадоў, бацька і маці захацелі выдаць яе замуж. Але княжна, адчуваюючы гарачае жаданне, прысвяціць сваё жыццё Богу, употайкі ад бацькоў пайшла ў манастыр, дзе ў той час ігуменняй была яе родная цётка, удава князя Рамана.Жыццяпіс: “удивилась блаженная княгиня разуму отроковицы и её любви к Богу, и повелела свершиться по воле её. И огласил её иерей, и совершил обряд посвящения, и нарёк ей имя Евфросиния”/27, с.24/. Падзвіжніцкая дзейнасць Ефрасінні спрыяла развіццю ў Полацкай зямлі культуры, асветы, мастацтва. З яе іменем звязана будаўніцтва ў Полацку дзвюх цэркваў, заснаванне манастыра, стварэнне славутага крыжа—выдатнага помніка прыкладнога мастацтва старажытнай Русі—майстрам Лазарам Богшам. Пад канец жыцця Ефрасіння падарожнічала ў Палесціну, памерла ў Іерусаліме ў 1173г. Пахавана яна была ў манастыры Феадосія Вялікага, а праз чатырнаццаць год, у 1187 годзе, манахі-суайчыннікі, як святыню, перавезлі яе мошчы ў Кіева-Пячэрскую Лаўру, а ў 1910 годзе—у Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр Полацака.. Не ўсе ведаюць, што ў 1921—1922 гадах святыя мошчы былі ўскрыты і адпраўлены на атэістычную выставу ў Маскву, адкуль потым перавезены ў Віцебскі краязнаўчы музей. Шматлікія манастырскія каштоўнасці былі таксама страчаны для вернікаў у пачатку 20-х гадоў мінулага стагоддзя. У 1928 годзе дзейнасць манастыра па загаду ўладаў была ўвогуле спынена, а адноўлена толькі ў 1943 годзе. 25 кастрычніка 1943 года сюды вярнуліся і нятленныя мошчы святой заснавальніцы манастыра, якія пачываюць у ім і да гэтага часу







All the contents on this site are copyrighted ©.