2009-12-01 13:20:05

Пасланьне Папы Бэнэдыкта 16 на ўрачыстасьць Сьвятога Андрэя ў Канстантынопалі


Пасланьне Патрыярху Барталамею 1-му перадаў у панядзелак 30-га лістапада на Сьвята Сьвятога Андрэя, кардынал Вальтэр Каспэр, які ўзначальваў ватыканскую дэлегацыю, якая ўжо 40-ы раз прыбыла да Канстантынопальскага Патрыярхату на патранальныя сьвяткаваньні ў гонар Апостала Андрэя. Штогоду Канстантынопаль і Рым высылаюць сваіх прадстаўнікоў,- праваслаўныя на ўрачыстасьць Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла ў Ватыкан, а католікі 30-га лістапада на ўрачыстасьць Сьвятога Андрэя ў Істамбуле.
У сваім лісьце да Патрыярха Сьвяцейшы Айцец спаслаўся дла апошняй пленарнай сэсіі каталіцка-праваслаўнай камісіі тэалагічнага дыялогу, якая адбылася ў месяцы кастрычніку гэтага году на Кіпры. На гэтай сэсіі ўзьнята тэму ролі біскупа Рыму ў Касьцёле перашага тысячагоддзя. Бэнэдыкт 16 станоўча ацаніў факт, што міма цяжкасьцяў і недаразуменьняў ўсе Цэрквы, якія прынялі ўдзел у працах камісіі выказаліся за працягваньнем дыялогу. Папа зьвяртае таксама ўвагу на братэрства паміж католікамі і праваслаўнымі, якое ўзрасло ў апошніх дзесяцігоддзях.
Бэнэдыкт 16 выказаў прызнаньне ў сваім пасланьні духавенству і вернікам Экумэнічнага Патрыярхату за сьведчаньне Эвангэльлю нават у цяжкіх умовах. Падкрэсьлівае, што ў абліччы што-раз больш складаных выклікаў, якія стаяць перад хрысьціянамі гэтае сьведчаньне асабліва патрэбнае. Безумоўна стане больш верагодным, калі пасьлядоўнікі Хрыста будуць у поўным адзінстве. Пакуль што, калі да яго імкнемся, мы павінны ўжо даваць супольнае сьведчаньне ў служэньні чалавецтву,- напісаў Бэнэдыкт 16. Нашыя Касьцёлы маюць асабліва бараніць годнасьць чалавека, пашыраць этычныя вартасьці, ўзмацоўваць справядлівасьць і мір, змагацца з голадам, ўбоствам і непісьменнасьцю, прызываць да адказнасьці за ахову прыроды. Папа ўспомніў таксама шматлікія экалагічныя ініцыятывы Патрыярха Барталамея І-га, ў тым нядаўны сімпозый з цыклу “Рэлігія, Навука а Асяроддзе”, прысьвечаны рацэ Міссісіпі.








All the contents on this site are copyrighted ©.