2009-11-30 15:52:33

Большасьць беларусаў выступае за выкладаньне асноваў рэлігіі ў школах



Больш за палову беларусаў згодныя з тым, каб у школах краіны выкладаліся асновы рэлігіі або Закон Божы. Такімі былі вынікі праведзенага ў Беларусі сацыялагічнага даследавання.
Падчас апытвання жыхарам краіны ва ўзросце ад 18 год было прапанавана адказаць на пытанне: «Вы былі б „за“ або „супраць“, каб у школе дзецям выкладалі асновы рэлігіі, Закон Божы?» Больш за палову — 52% апытаных — выказаліся за выкладанне дзецям асноваў рэлігіі. Найбольш актыўна гэтае рашэнне падтрымалі жанчыны (60%), людзі ва ўзросце ад 40 год, асобы з вышэйшай і няпоўнай сярэдняй адукацыяй. У прафесійным плане гэта дзяржаўныя служачыя i прадстаўнікі творчых прафесій. У тэрытарыяльным плане — грамадзяне, што пражываюць у Віцебскай, Гомельскай і Гродзенскай абласцях.
Кожны пяты рэспандэнт выказаўся супраць выкладання ў школах асноваў рэлігіі. «Супраць» найбольш актыўна выступаюць мужчыны (56%), людзі 18–39 гадоў. У прафесійным плане гэта рабочыя, прадпрымальнікі і прадстаўнікі сферы гандлю, навучэнцы і беспрацоўныя.








All the contents on this site are copyrighted ©.