Бэнэдыкт 16 прыняў на аўдыенцыі Прэзыдэнтаў Аргэнтыны і Чылі з нагоды 25-й гадавіны
падпісаньня паміж Аргэнтынай і Чылі Tрактату аб прыязьні і міру, што здарылася менавіта
ў Ватыкане.
Гэта адбылося дзякуючы пасрэдніцтву Папы Яна Паўла ІІ-га 28 лістапада 1984 года.
На чвэрцьстагадовы юбілей у Ватыкан прыбылі сёньня кіраўнікі гэтых краін. Яны былі
ўрачыста прынятыя Папам Бэнэдыктам 16-м. У сваім камунікаце адносна гэтай падзеі
аргэнтынскія біскупы з падзякай прыпамінаюць,між іншым, што Ян Павал ІІ, ангажуючыся
ў 1978-м годзе ў спыненьне аргэнтынска-чылійскага канфлікту па пытаньні дзяржаўных
межаў, меў адвагу ўзьняць гэтае цяжкае пытаньне. Ён даручыў падрыхтоўчыя працы кардыналу
Антоніо Саморэ. Пасьля шасьці гадоў ягонага хадайніцтва і быў ўрачыста падпісаны,
непасрэдна ў Ватыкане, трактат аб дружалюбнасьці і міры паміж абедзьвюма краінамі.