2009-11-26 13:13:17

Маскоўскі Патрыярхат аб новым Прэзыдэнце Эўрапэйскага Саюзу


Маскоўскі Патрыярхат з прыхільнасьцю прыняў выбар Гэрмана ван Ромпэй на пасад Прэзыдэнта Эўрапэйскага Саюзу. Прадстаўнік патрыярхату пры эўрапэйскіх структурах айцец Антоній Ільлін вельмі пазытыўна ацаніў выбар былога прэм”ер міністра Бэльгіі на гэты пасад.
“Ці першы Прэзыдэнт Вуніі, практыкуючы католік, прыкладны бацька сям”і знойдзе ў сабе сілу, каб паўтарыць словы, якія прамовіў 5-ць гадоў таму назад: што “ ўнівэрсальныя эўрапэйскія вартасьці гэта хрысьціянскія вартасьці”- запытваецца айцец Ільлін. “Калі Гэрман вон Ромпэй ажыцьцявіць ідэю, што хрысьціянскія вартасьці ляжаць у асноў тоеснасьці Эўропы, то наш кантынэнт будзе мець шанц стаць не толькі эканамічным рэгіёнам, але важным полюсам заходняй хрысьціянскай цывілізацыі”.- сказаў айцец Ільлін. “З такою Эўрапэйскаю Вуніяю Расія будзе гаварыць не толькі аб эканамічных лімітах ці візах, але таксама аб хрысьціянскіх вартасьцях усьходняга сьвету, якога полюсам ёсьць Расія і ўсе краіны, што бяруць сваю радаслоў”ю ад Сьвятой Русі”.- дадаў прадстаўнік Маскоўскага Патрыярхату пры эўрапэйскіх структурах.








All the contents on this site are copyrighted ©.