2009-11-26 13:12:33

Масква. На Сусветнай канфярэнцыі па бяспецы руху тут выступіў сакратар Папскай Рады пастырства для падарожнікаў і мігрантаў арцыбіскуп Агасціно Маркето.


Монсіньёра Аўгустына памятаюць на Беларусі, бо ён стаўся ў нас у 1994 годзе першым Апостальскім нунцыем. Цяпер у Маскве, прыпамінаючы некаторыя фразы па-руску, ён падкрэсліў важнасць транспарту ў эканамічным, сацыяльным і выхаваўчым працэсе, бо ён забяспечвае сувязь між людзьмі, культурамі, дык спрыяе інтэграцыі і дыялогу. Гэтыя асновапалягаючыя ўласцівасці запісаны ў дакуманце Кангрэгацыі, апублікаваным 2 гады таму, які назвалі "Асноўныя напрамкі душпастырства на дарогах". Каталіцкі Касцёл разглядае чалавечую мабільнасць як асягненне, бо ўва ўсіх сваіх формах і аспектах перамяшчэнне з'яўляецца ўласцівасцю жыцця і чалавечага прагрэсу. Гэта непарыўна спалучана з эканамічным развіццём.. Без транспартных магчымасцей сёння цяжка знайсці працу і карыстацца асноўнымі дабрамі. Рынкавая функцыя транспарту незамяняльная і ў магчымасці асягнуць з выпрацаваным таварам карыстальніка. Усё гэта ўплывае на пашырэнне культуры. Аднак, - перасцярог арцыбіскуп Маркета,- мабільнасць стварае вялікія выклікі перад установамі і асобамі. Царква імкнецца дапамагчы станоўча адказваць на іх, прыклікаючы да маральнай адказнасці і свядомасці дзеля наступстваў карэнных перамяшчэнняў, падкрэсліваючы, што пачынаецца ўсё з павагі да правілаў дарожнага руху







All the contents on this site are copyrighted ©.